Губернскі паказальны тэатр

Материал из Витебская энциклопедии
Перейти к: навигация, поиск
Эта статья на русском языке


Губернскі паказальны тэатр створаны ўвосень 1920 года на аснове гарадскога тэатра Віцебска. Існаваў да верасня 1924 года. Знаходзіўся ў будынку тэатра на плошчы Леніна.

Увосень 1920 г. па ініцыятыве галоўнага рэжысёра Р. А. Унгерна гарадскі тэатр быў перайменаваны ў Губернскі паказальны тэатр. Са студзеня да сярэдзіны 1922 года тэатр насіў назву Першы юнацкі губернскі паказальны тэатр, паколькі касцяк тэатральнай трупы ў 1922 годзе склаўся з удзельнікаў юнацкай драматычнай студыі, існаваўшай пры Віцебскім губернскім камітэце дапамогі чырвонаармейцам у 1919—1922 гг.

У рэпертуары тэатра пераважала руская і замежная класіка: «Беднасць не загана», «Васіліса Мяленцьеўна», «Цяжкія дні» А. Астроўскага, «Рэвізор» і «Жаніцьба» Н. В. Гогаля, «Лекар паняволі» Мальера. У паказальным тэатры таксама рабіліся пастаноўкі і савецкіх п'ес: «Сценька Разін» Ю. Юр'іна, «Падпальшчыкі» А. Луначарскага, «Овад» Э. Войніч. Поспехам карысталася пастаноўка А. А. Сумарокава п'есы Р. Ралана «Дантон». Пасля заканчэння некаторых спектакляў праводзіліся тэатралізаваныя суды над галоўнымі героямі п'ес.

Источники

  • Шатских А. С. Витебск. Жизнь искусства. 1917—1922. — М.: Языки русской культуры, 2001 г. — 256 стр. — ISBN 5-7859-0117-X
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1